Чарговы крок да адраджэння
Общество

Чарговы крок да адраджэння

аптекаМенавіта так ахарактарызавалі адкрыццё новай аптэкі многія жыхары старажытнай Лахвы.

Справядлівасці дзеля, варта сказаць, што аптэка ў Лахве была. Знаходзілася яна ў старым прыстасаваным прыватным будынку, які з часам не толькі перастаў адпавядаць шматлікім строгім патрабаванням, але і сваім выглядам наганяў сум.

Менавіта таму было прынята рашэнне тэрмінова знайсці новае памяшканне для такога патрэбнага людзям аб’екта. І яго знайшлі. Новая аптэка размясцілася ў будынку сельвыканкама ў самым цэнтры вёскі.

Па словах загадчыцы цэнтральнай раённай аптэкі №68 Аляксандры Агіевіч, “у спадчыну” атрымалі толькі сцены. За два месяцы здолелі капітальна адрамантаваць памяшканне, надаўшы яму сучасны дыхтоўны выгляд. Адначасова закупілі патрэбнае абсталяванне, затраціўшы на ўсё каля 200 мільёнаў рублёў. І цяпер аптэка вы-глядае не горш, чым такія ж установы ў вялікіх гарадах. За разуменне і пад-трымку Аляксандра Васільеўна шчыра ўдзячна абласному ўпраўленню РУП “Фармацыя” і яго кіраўні-ку Вячаславу Гніцію.

Лахвенская аптэка мае трэцюю катэгорыю і ўваходзіць у лік 18 аналагічных устаноў раёна, 2 з якіх – першай катэгорыі, 7 – трэцяй, 4 – чацвёртай і 5 – пятай катэгорыі. У ролі гаспадыні засталася Ганна Мігалевіч, якую аднавяскоўцы паважаюць за цярплівасць, тактоўнасць і вялікую дасведчанасць. Многія жартам нярэдка называюць яе “галоўным памочнікам доктара”.

– Ганна Георгіеўна працуе ў нас больш як 40 год, – удзячна расказвае А.В. Агіевіч. – Вельмі вопытны і адказны работнік. Такімі мы даражым і толькі рады, што яна не  спяшаецца на заслужаны адпачынак. А потым, хіба не мае чалавек права,   столькі ад-працаваўшы ў экстрэмальных умовах, нарэшце атрымаць асалоду ад утульнасці і камфорту?

Сёння асалоду гэтую спаўна змогуць атрымаць і кожны з наведвальнікаў аптэкі. Адкрываючы ўстанову, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч згадзіў-ся з высновай, што гэта – і сапраўды крок да адра-джэння Лахвы. Сабраўшыхся жыхароў ён абрадаваў паведамленнем пра тое, што неўзабаве тут будзе пабудавана новая ўрачэбная амбулаторыя. Узвесці яе вырашана на старым месцы, што таксама вельмі зручна для людзей. У агляднай перспектыве, сказаў Васіль Міхайлавіч, праз Лахву пройдзе газаправод. Стварыўшы кааператыў, людзі змогуць падключыцца да гэтай выгоды, якая на абсалютна новы ўзровень узнімае якасць жыцця вясковага насельніцтва.

Арганізатары ўрачыстага адкрыцця аптэкі ў Лахве пастараліся надаць яму ноткі цёплай святочнасці. І гэта атрымалася. Вядучая – ліцэістка Крысціна Неўдах, якая сёлета праславіла Лунінеччыну на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, – расказала пра мінулае Лахвы і яе сённяшні дзень. Загадчыца ЦРА №68 А.В. Агіевіч – пра развіццё на Лунінеччыне аптэчнай сістэмы. Былі тут і сімвалічная чырвоная стужка, і “залаты ключ” ад новай установы, і першыя пакупнікі, якія па традыцыі атрымалі падарункі. Але галоўным падарункам для ўсіх жыхароў Лахвы стала сама выдатная аптэка, якая будзе нястомна несці здароўе людзям.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть