Cімвал росту – ВЯРБА
Гнуткія галінкі, упрыгожаныя “коцікамі” і завушніцамі здаўна любілі нашы продкі. Невыпадкова менавіта вярба стала сімвалам росту, жыццёвай моцы і веснавога абуджэння прыроды.
Выхаванцы Святланы Галка з ансамбля “Мірыданс” Цэнтра дзіцячай творчасці таксама заўсёды асацыіруюцца з вытанчанасцю і імкненнем да новага. Два рэспубліканскія турніры – “У рытме танца” ў Гомелі і “Кінезіс” у сталічным спарткомплексе “Алімпійскі” – пакарыліся нашым землякам. Недасягальныя, як і раней, Святаслаў Чыжык і Вераніка Ляпко, другое месца ў Дзмітрыя Рудовіча і Ганны Дырда. Двойчы ў пяцёрку мацнейшых увайшлі Мікіта Раковіч і Анастасія Трохіна. Вельмі парадавалі самыя маленькія ўдзельнікі турніру. Іван Рафаловіч і Соф’я Шалыгіна сталі лепшымі танцорамі краіны ў сваёй узроставай групе і трэцімі сярод старэйшых пар.
Цяпер ва ўдзельнікаў ансамбля і іх кіраўніка невялікі перапынак. А наперадзе – міжнародны турнір у Баранавічах, першынство і чэмпіянат Беларусі, паездка ў Балгарыю…
У народзе свята верылі, што галінкі вярбы абараняюць ад непрыемнасцей і нясуць шчасце. Упэўнены,
нашы землякі яшчэ неаднаразова дакажуць сваё майстэрства і ўменне ў юбілейны для Лунінца год.