Дэбют сезона: першы кірмаш прайшоў у Мікашэвічах
Ужо з самай раніцы на вуліцы Першамайскай было шмат жадаючых набыць тую ці іншую прадукцыю.
А ўсяго было ў дастатку і па прымальных цэнах. Напрыклад, бульбу прадавалі па 20-60 капеек за кілаграм. Прыкладна ў такой жа цэнавай катэгорыі былі капуста і буракі. Моркву можна было знайсці нават па 15 капеек, а сярэдні кошт цыбулі складаў 40 капеек. Дарэчы, менавіта яна карысталася найбольшай папулярнасцю – за адзін дзень рэалізавана больш як 4 тоны.
У першым восеньскім кірмашы прынялі ўдзел 65 прадаўцоў, у тым ліку 22 фізічныя асобы. Агульны тавараабарот перавысіў 18 тысяч рублёў.
У нядзелю, 15 кастрычніка, зрабіць запасы на зіму змогуць жыхары і госці райцэнтра. Гандаль разгорнецца на ву-ліцы Савецкая. Цвёрдыя кармы і арганіч-нае ўгнаенне, як і ў папярэднія гады, будуць рэалізоўваць на пляцоўцы каля аўтастанцыі.
Трэба таксама адзначыць, што для зручнасці жыхароў часовыя пляцоўкі па рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі працуюць у Лунінцы штодня: каля гаражоў па вуліцы Вакзальная, 8 і на аўтамабільнай паркоўцы лядовай арэны “Алімп”.
Фота Сяргея ЛАХАВА.