Дзве пяцёркі сталі ў рад
Общество

Дзве пяцёркі сталі ў рад

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ раённым Цэнтры дзіцячай творчасці прайшла ўрачыстасць, прысвечаная юбілею ўстановы.

55 гадоў — гэта вялікі вопыт, назапашаны за час працы з дзецьмі. Вельмі добра, што ў нашым рэгіёне ёсць месца, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі могуць праводзіць вольны час, развіваць творчыя здольнасці.

У канцэртнай зале ЦДТ было мнагалюдна. У гэты вечар тут сабраліся ганаровыя госці, выхаванцы і іх родныя, выкладчыкі, выпускнікі.

Напачатку мерапрыемства ўсіх павітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч:

— Усе мы родам з дзяцінства, і кожны з нас заўсёды ўдзячным словам успамінае Дом піянераў, а цяпер Цэнтр дзіцячай творчасці. Тут вучаць самаму галоўнаму — любіць Радзіму і жыццё. Педагогам і выхаванцам хачу пажадаць: няхай палёт ва-шых думак ніколі не абрываецца, а добрыя пачы-нанні знаходзяць падтрымку.

Дырэктар ЦДТ Інэса Шчупак можа бясконца гаварыць пра калектыў:

— Нашы супрацоўнікі не толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты: яны, перш за ўсе, таленавітыя, што з’яўляецца галоўнай умовай паспяховасці. Мы — сапраўдная, творчая каманда, здольная ўвасабляць у жыццё самыя смелыя праекты. Дзякуючы кожнаму, цэнтр прываблівае разнастайным жыццём, супрацоўнічае з іншымі грамадскімі арганізацыямі.

Потым Інэса Іванаўна выказала падзяку дырэктарам гарадскіх школ: №2 — Мікалаю Гарадкаўцу, №3 — Віталю Трэгубаву, №4 — Аляксандру Благадзёраву, гімназіі — Аляксандру Грушэўскаму, якія садзейнічаюць развіццю дзіцячай творчасці ў раёне.

Марафон добрых пажаданняў працягну-ла першы дырэктар тагачаснага Дома піянераў Галіна Мар’іна:

— Дом піянераў ці ЦДТ — гэта месца, куды дзеці прыходзяць самі. Жадаю калектыву доўгіх гадоў, добрай заработнай платы. Годна працягвайце тое, што 55 год таму пачалі мы.

Успомнілі педагогаў, якія ўклалі душу і сэрца ў выхаванцаў. А гэта — Васіль Дзедзін, Таццяна Вабішчэвіч, Паліна Захаранка, Марыя Крышпіновіч.

Ад імя бацькоў. далучылася да віншаванняў Алена Пятрэнка:

— Паважаныя педагогі, ветэраны! Ад усёй душы віншую вас з 55-годдзем! Гэты перыяд паказаў, што ваша праца патрэбна. Жадаю вам поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту.

Выхаванцы ансамбля “Залатое птушаня” запалілі залу вясёлай песняй «Мы». Малодшая група перадала добрыя пажаданні ад калектыву “Мірыданс” танцавальным нумарам “Тэрыторыя весялосці”. Спадабаўся музычны падарунак ад Андрэя Ляшука, прадстаўнікоў творчага гуртка з Бастыні.

Усіх, хто хацеў падзякаваць педагогам за агеньчык любові да дзяцей, складана пералічыць. У гэты дзень уручылі вялікую колькасць грамат, падзячных лістоў і падарункаў.

ЦДТ — заўсёды мала-ды, яго дзейнасць звязана з дзецьмі, іх розумам, умелымі рукамі і запалам. А, значыць, быць, жыць і радаваць іншых ён будзе яшчэ вельмі доўга!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть