Экология
«Чысты бераг» Прыпяці
застаўся пасля працоўнага дэсанту актывістаў “Белай Русі” і БРСМ станцыі Лунінец.
Стаўшай ужо традыцыйнай у раёне, акцыю чыгуначнікі правялі напярэдадні свайго прафесійнага свята. Парадавала, што колькасць смецця ў параўнанні з папярэднімі разамі зменшылася. Да таго ж усё часцей адпачываючыя пакідалі яго сабраным у пакеты (магчыма, па прычыне адсутнасці кантэйнераў). А вельмі забруджаных плям, нарэшце, не было.
Перш чым грузіць знойдзенае на трактар, актывісты рассартавалі рэшткі – шкло і пластык для другаснай перапрацоўкі, астатняе – на звалку. Прыпяць у чарговы раз уздыхнула з палёгкай!