Экология
Эколагі — у ліку лепшых
У Брэсце адбылося пасяджэнне калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Удзел у ёй бралі прадстаўнікі Лунінеччыны.
Як расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Шкут, былі падведзены вынікі работы за мінулы год і вызначаны задачы на сёлетні. Прыемна, што дзейнасць нашых землякоў высока ацэнена. Аляксандр Васільевіч выступіў з дакладам, у якім расказаў аб прыродаахоўных акцыях і мерапрыемствах па выкананню дзяржпраграм па зніжэнню нагрузкі на навакольнае асяроддзе, рэалізацыі палажэнняў Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках і інш.