Працягваецца штогадовы турыстычны конкурс.
За званне лаўрэата ў сямі намінацыях могуць пазмагацца мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, суб’екты турыстычнай дзейнасці і аграэкатурызму, экскурсаводы і гіды-пераводчыкі.
Зацікавіць конкурс і фізічных асоб. “Нацыянальнае агенцтва турызму Беларусі” падрыхтавала пералік з 566 аб’ектаў, прапанаваных для наведвання. Сярод іх – цэрквы: Пакроўская ў Вялікіх Чучавічах, святога Мікалая ў Кажан-Гарадку, святога Георгія ў Сінкевічах, Свята-Крыжаўзвіжанская ў Лунінцы і гранітны кар’ер у Мікашэвічах.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 2 верасня.