Экология

«Раблю і разумею»

 Колькі год таму актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на чале са старшынёй Людмілай Казадаевай узялі шэфства над брацкай магілай ахвяр гета ў Кажан-Гарадку. Кожную вясну яны прыязджаюць сюды, каб навесці парадак. Так было і сёлета.

На мінулым тыдні каля помніка сабраліся старшыня мясцовага сельвыканкама Іван Зубко, прадстаўнікі лясгаса, райкама БРСМ і сельскагаспадарчага каледжа. Задача – адрамантаваць і пафарбаваць лавачкі,  ланцугі і слупкі, спілаваць сухія галіны, прыбраць смецце. Трактар на вываз галля і адходаў выдзеліла дзяржаўнае прадпрыемства “Гарадоцкі”. Дружна прыняліся за работу навучэнцы групы №32 – Алег Краменскі, Дзмітрый Арашкевіч, Дзяніс Сыцін, Сяргей Шчур, Дзмітрый Беластоцкі, Павел Рудніцкі, Аляксандр Ванюк, Дзмітрый Баўкуновіч, Уладзіслаў Грушко і Яўген Байда. Абрэзкай займаўся ляснік Дзмітрый Андруш. Літаральна за паўтары га-дзіны ўсе разам справіліся з заданнем.

Пакідаючы брацкую магілу, азірнуліся. Сапраўды стала прыгожа! Вось бы яшчэ знайсці фундатара, каб прывесці ў належны выгляд падмурак помніка: пазбавіцца ад моху, адрамантаваць, пафарбаваць. Дарэчы, у кітайскага філосафа Канфуцыя ёсць цудоўны выраз: “Я чую і забываю. Я бачу і запамінаю. Я раблю і разумею”. Упэўнены, што пасля акцыі кожны з удзельнікаў усвядоміў важнасць гэтай справы. Парадак наведзены дзеля ўшанавання памяці 937 чалавек, якіх у далёкім 1942-ім бязлітасна расстралялі нямецкія акупанты.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть