Экология
Трэцяга ваўка з пачатку зімы запісалі на свой рахунак прадстаўнікі Лунінецкага таварыства паляўнічых і рыбаловаў
Каб здабыць жывёлу, прыйшлося выйсці на аблаўнае паляванне ў лясным масіве паміж вёскамі Обруб і Рэдзігерава. Аднак у першы раз воўк прайшоў пад сцяжкамі. Другая спроба была ўдалай. Драпежніка застрэлілі.
Як адзначыў галоўны паляўніцтвазнавец Лунінецкай арганізацыйнай структуры БТПР Аляксандр Грыневіч, у нашым раёне, у адрозненне ад некаторых рэгіёнаў Беларусі, вялікай папуляцыі ваўкоў не назіраецца. З пачатку зімы гэта трэці шэры трафей, здабыты сумесна егерамі і паляўнічымі (на здымку).