Экскурс у мінулае з бачаннем будучага
Незвычайны падарунак да прафесійнага свята падрыхтаваў райпрафсож для ветэранаў працы чыгуначнага вузла.
Больш як 40 былых работнікаў станцыі Лунінец, лакаматыўнага дэпо і дыстанцыі пуці на чале са старшынёй савета ветэранаў вузла Лідзіяй Серадзюк ажыццявілі аўтобусную экскурсію па памятных мясцінах раёна. Галоўным аб’ектам, вызначаным для азнаямлення, стаў кар’ер РУВП “Граніт”. Лунінчане не толькі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра камяні ў балоце. Ветэран вайны і працы Георгій Камандзіс прыгадаў, як у 1970-ыя перавозіў шчэбень з толькі што ўзведзенага камбіната нярудных матэрыялаў… Усеагульнае захапленне выклікаў музей вёскі ў Любанскай школе, па залах якога правяла дырэктар Святлана Антановіч. Жыхары Лунінца з задавальненнем адзначалі прыгажосць краявідаў, добраўпарадкаванасць горада Мікашэвічы і вёсак, праз якія даводзілася праязджаць.
Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.