Фанфар пераможныя гукі
Общество

Фанфар пераможныя гукі

парадРаённае свята творчасці і розуму сёлета было юбілейным – у 15 раз Лунінеччына шанавала пераможцаў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў, спаборніцтваў, фестываляў.

Забягаючы наперад, адзначым, што на сцэне атрымалі па-дзякі і прэміі больш як 140 вучняў і настаўнікаў. Па добрай традыцыі першае слова ўзяў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч: “Клопат пра дзяцей заўсёды з’яўляўся прыярытэтнай задачай дзяржавы. Беларусь з вялікай павагай адносіцца да падрастаючага пакалення, з якім звязаны лепшыя надзеі на будучае. Лунінеччына славіцца алімпіядным рухам, і сёлетні год не стаў выключэннем. На агульны поспех працавалі настаўнікі, вучні і іх бацькі. Дастаткова назваць імёны Уладзіміра Зылевіча з Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага, Івана Трэгубава з СШ №2 г. Лунінца, Алены Ільючык з Багданаўскай школы, многіх іншых педагогаў, якія ўкладваюць у выхаванцаў не толькі свае веды, уменне, але і часцінку душы. Дасягненні ліцэістаў Крысціны Неў-дах і Уладзіслава Барысевіча сведчаць, што на лунінецкім небасхіле ззяюць сапраўдныя зоркі”.
“Але быць зоркай вельмі адказна”, – падкрэсліла Крысціна ў сваім выступленні, выказаўшы шчырую ўдзячнасць настаўнікам і бацькам за веру ў іх.
Пра магчымасці, упартасць і мэтанакіраванасць вучняў расказваў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Раковіч. Сёлета на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды прадстаўнікі Лунінеччыны заваявалі 18 дыпломаў па 10 прадметах. Станоўчая дынаміка назіраецца па вы-ніках удзелу ў навукова-даследчай дзейнасці і спартыўных спаборніцтвах. Шэраг перамог маюць выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці. Літаральна на днях тытул чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь па спартыўных бальных танцах атрымалі Вераніка Ляпко і Святаслаў Чыжык. Як не ганарыцца такімі зоркамі!
“Упэўнены, што прыйдзе час, і зала ГДК не зможа ўмясціць усіх таленавітых дзетак нашага рэгіёна”, – выказаў спадзяванне старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, які таксама знайшоў цёплыя і пранікнёныя словы ў адрас школьнікаў, педагогаў, бацькоў. На духоўным баку выхавання падрастаючага пакалення спыніўся настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, доктар багаслоўя іерэй Сергій Крышталь. Свяшчэннаслужыцель уручыў кнігі пераможцам епархіяльнай алімпіяды і міжнароднага конкурсу па інтэлектуальных гульнях “Фавор” Мікіце Насковічу і Кірылу Савічу, а сам атрымаў падзячны ліст ад кіраўніцтва аддзела адукацыі.
Прыемную місію павіншаваць удзельнікаў парада зорак выканала і намеснік начальніка раа Наталля Цяльпук. Матуліна шчымлівае хваляванне чулася ў голасе Алены Хамлюк, якая выступіла ад імя бацькоў. З падарункамі завітала на свята начальнік аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг №119 “АСБ “Беларусбанк” Наталля Шахрай, якая ўшанавала пераможцу фінансавай алімпіяды Васіля Ільючыка з Багданаўкі.
Музычна ўпрыгожылі ўрачыстасць калектывы ўзорнага ан- самбля “Залатое птушаня”, клуба бальнага танца “Мірыданс”, танцавальны гурт Бастынскай СШ, са-лісты Павел Пашук, Насця Бярозка, Яўгенія Зубко і Карына Брыгадзір. Завяршылася зорная цырымонія аб’яўленнем стыпендыятаў на 2014-2015 навучальны год з выплатай штомесячнай стыпендыі ў памеры 3 базавых велічынь. Імі сталі 9-класнік Мікашэвіцкай гімназіі імя Уладзіслава Нядзвед-скага Даніла Гарбарчук і вучаніца 8 класа СШ №4 г. Лунінца Ірына Ванюк.
Хтосьці з чытачоў “ЛН” можа заўважыць: перамогі юных землякоў – цудоўны фініш навучальнага года. Упэўнены, юнакі і дзяўчаты здолеюць даказаць адваротнае: яны – на паспяховым старце новых дасягненняў у жыцці!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть