Общество

Гандаль парадуе

эмблема108 арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, прамысловых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў будуць задзейнічаны на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2014», які пройдзе 6 верасня ў Пінску.
Гандлёвыя рады плошчай больш як 3,3 тысячы квадратных метраў размесцяцца на вуліцах, якія прымыкаюць да плошчы Леніна — Брэсцкая і З. Касмадзям’янскай, Горкага, Леніна і Каржа, Першамайская і Бялова. Па традыцыі будуць арганізаваны дэгустацыі прадукцыі, конкурсы і забаўляльныя мерапрыемствы. Прадпрыемствы грамадскага харчавання плануюць гатаваць многія стравы на вачах у пакупнікоў. Можна будзе набыць тавары са зніжанымі гандлёвымі надбаўкамі ці без іх. А Лунінецкае райспажыўтаварыства, акрамя таго, уручыць памятныя сувеніры імяніннікам.
УЗНАГАРОДЫ – НАСТАЎНІЦЫ
Першавераснёўская лінейка ў Бастынскай школе была ўрачыстай удвая.
Настаўніца Вера Мельянец атрымала юбілейны медаль «25 год заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане». Па словах старшыні раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяна-лістаў Аляксандра Жуланава, узнагароды яна ўдастоена за актыўную работу ў школьным музеі, захаванне памяці і навучанне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызма.

ТЫДЗЕНЬ ТВОРЧАСЦІ
Шэраг разнастайных мерапрыемстваў праводзіцца на гэтым тыдні ў цэнтры дзіцячай творчасці.
Для школьнікаў арганізаваны экскурсіі, прэзентацыі гурткоў і гульні. Самая насычаная праграма чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у суботу, 6 верасня, з 10 гадзін раніцы. Педагогі падрыхтавалі майстар-класы, пройдуць паказальныя выступленні клуба “Самурай” і канцэртная праграма, карагод сяброўства і бацькоўская гасціная. Усе жадаючыя змогуць набыць сувеніры на выставе-продажы і запісацца ў аб’яднанні па інтарэсах.
КЛІЧУЦЬ БРУСНІЦЫ І ЖУРАВІНЫ
Згодна з рашэннем аблвыканкама, з 25 жніўня дазволены збор і нарыхтоўка ягад брусніц.
А з 5 верасня жыхары могуць адпраўляцца за журавінамі. Пачынаецца іх сезон.
АВІЯЦЫЯ Ў СЭРЦАХ
Невялікім мітынгам каля помніка П. Сухому ў Лунінцы адзначылі дзень Ваенна-Паветраных Сіл.
Актывісты раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” ўсклалі кветкі, прыгадалі выпадкі, якія адбываліся на службе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть