Гісторыю вакзала раскажуць фотаздымкі
Общество

Гісторыю вакзала раскажуць фотаздымкі

вокзалЁсць такія гарады, якія асацыіруюцца ў першую чаргу з чыгункай. Лунінец – яркі таму прыклад.

Зараз на вакзале вя-дзецца рэканструкцыя. Дадатковыя месцы для пасажыраў з’явіліся на другім паверсе. Кіёск “Беларусбанка”, плануецца вынесці з залы чакання. У бліжэйшы час будзе выканана перапланіроўка пакояў адпачынку. Для зручнасці пасажыраў з’явіцца таксама новае электроннае табло.
Пасля адкрыцця руху Баранавічы – Лунінец – Пінск у 1884-1886 гг. будынак быў аднапавярховы, агульнаяй плошчай у 185 квадратных метраў. У трыццатыя гады мінулага стагоддзя яго аднавілі. Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на месцы вакзала былі разваліны. Доўгі час тут стаяў зняты з колаў трафейны пасажырскі вагон, у якім размяшчаліся білетныя касы і буфет. Аб гэтым і многім іншым лунінчане і госці горада змогуць даведацца пасля завяршэння рэканструкцыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть