Общество
Град пазбавіў ураджаю
У нядзелю вечарам моцная навальніца з вялікім градам прайшлася па Велуце: ільдзінкі дасягалі памеру перапялінага яйка.
За паўгадзіны стыхія ўшчэнт знішчыла будучы ўраджай таматаў, баклажанаў, перцаў, капусты. У нейкім сэнсе “дапамагла” сабраць вішні: буйныя ягады ляжалі пад дрэвамі. Сярод зламаных галін і сарванага лісця на зямлі валяліся таксама плады яблык, сліў, груш. Вяскоўцы з горыччу глядзелі на свае агароды…
Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Арашкевіча, дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася. Лакальныя ўчасткі з абрывам электраправадоў аператыўна адноўлены спецыялістамі раёна электрасетак.
Больш падрабязны відэаматэрыял – на нашым сайце old.webworking.site.