Каманда «Лунінец» стала пераможцам турніру па міні-футболе
ОбществоСпорт

Каманда «Лунінец» стала пераможцам турніру па міні-футболе

Прысвечаны Году адзінства беларускага народа турнір па міні-футболе адбыўся ў Століне.

У ім брала ўдзел і каманда “Лунінец”. Нашы футбалісты паспяхова правялі ўсе паядынкі і запісалі на свой рахунак тры “вікторыі”. Яны ўзялі верх над “Столінам” (7:5), “Дабрабудам” (5:4) і “Рэчыцай” (7:2).  У выніку лунінчане сталі пераможцамі і заваявалі галоўны кубак спаборніцтваў. Лепшымі ў камандзе сталі Дзмітрый Коўшык і Пётр Вайцяхоўскі, якія ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі.

Як паведаміў кіраўнік РФСК “Здароўе” Віталь Каташук, зараз каманда рыхтуецца да ўдзелу ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе ў першай лізе, старт якога намечаны на канец студзеня.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть