Кацярына КОВАЛЬ: берагчы Радзіму як сям’ю (Лунінецкі раён)
ОбществоРеферендум

Кацярына КОВАЛЬ: берагчы Радзіму як сям’ю (Лунінецкі раён)

Старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Лунінецкага КУП ВКГ «Водаканал» Кацярына КОВАЛЬ:

– Мы з цікавасцю слухалі Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, – расказала Кацярына Іванаўна. – Асабіста мне імпанавалі адкрытасць і шчырасць кіраўніка дзяржавы падчас яго выступлення. Думаю, такія пачуцці раздзялялі ўсе ўдзельнікі маштабнага мерапрыемства, аб чым сведчаць апладысменты, якія раз-пораз гучалі ў зале Палаца Рэспублікі.

Агучаны Аляксандрам Лукашэнкам далейшы курс развіцця нашай краіны цалкам падтрым-ліваю. Правільна, што асноўны ўпор будзе зроблены на сацыяльную палітыку. І сваё месца ў ёй заняла моладзь. Яе падтрымцы з боку дзяржавы заўсёды надавалася вялікая ўвага. Добра, што захаваны ранейшыя гарантыі: бясплатная адукацыя, медыцына, першае месца работы, прывілеі для маладых спецыялістаў і маладых сем’яў.

Часта можна чуць меркаванне, што юнакі і дзяўчаты хочуць усё і адразу, імкнуцца з’ехаць у вялікія гарады за большым дастаткам. Таму вельмі дарэчы, што ў змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь паявіцца новы артыкул, згодна з якім у краіне будуць створаны ўсе ўмовы для развіцця патэнцыялу моладзі. Але і яна, у сваю чаргу, будзе абавязана прыносіць карысць Радзіме.

Кожны з нас некалі стаяў каля вытокаў прафесійнай кар’еры ці ў самым пачатку сямейнага жыцця. З часам пачынаеш цаніць і берагчы тое, чаго ўдалося дасягнуць за гэты перыяд: надзейных калег, з якімі дабіваўся поспехаў ці шчаслівую сям’ю, дзе гадуюцца дзеці. На мой погляд, падобную аналогію можна праводзіць з нашай Ра-дзімай. Толькі мы ведаем, колькі і што ёй давялося перажыць на шляху да незалежнасці і суверэні-тэту. І наша агульная задача – зберагчы тое, што здабыта старэйшым пакаленнем, прымножыць і захаваць для дзяцей і ўнукаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть