Лісты ў "ЛН"
Малако сухое, ды не тое
Вядома, што ААТ “Лунінецкі малочны завод” выпускае сухое малако. Чаму яго нельга купіць у магазінах, нават у іх фірменным “Верасе”? Таццяна ЗАХАРАВА. г. Лунінец.
Адказвае дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей КАРПЕЦ:
– На прадпрыемстве сапраўды вырабляецца сухое абястлушчанае малако. Аднак яно не з’яўляецца прадуктам, а выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці ў якасці дабаўкі. Наладзіць выпуск цэльнага сухога малака тлустасцю 20-25 працэнтаў толькі плануем. Ужо закупілі для гэтага неабходнае абсталяванне. Калі нішто не перашкодзіць планам, то першую партыю атрымаем да канца года. Расфасаванае ў зручную для пакупніка дробную тару, цэльнае сухое малако можна будзе купіць у нашым фірменным гандлі ў пачатку 2014-га.