Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат з 17 чэрвеня пачаў нарыхтоўку клубніц. З 20 чэрвеня прадпрыемства ўжо прыступіла да іх перапрацоўкі.
– Нам для ўласных патрэб неабходна закупіць 70 тон клубніц, – гаворыць начальнік тэхналагічнага аддзела камбіната Валянціна Грыгарук. – Цяпер гэтую салодкую ягаду нарыхтоўваем у Лунінецкім раёне. Яе закупачны кошт – 91 капейка за кілаграм. Час прыспешвае, таму што клубніцы “ідуць” максімум на працягу 10-15 дзён.
Валянціна Мікалаеўна адзначыла, што частка клубніц ідзе на прыгатаванне варэння (класічны асартымент, рэцэптура ДАСТа яшчэ часоў СССР), другая – на паўфабрыкат, з якога пазней будзе выраблена пюрэ ў асартыменце для дзіцячага харчавання.
Мікалай НАВУМЧЫК.