Лунінецкія клубніцы перапрацоўваюць у тым ліку і ў Маларыце
ОбществоАгропром

Лунінецкія клубніцы перапрацоўваюць у тым ліку і ў Маларыце

Маларыцкі кансер­вавагароднінасу­шыль­­ны камбінат з 17 чэрвеня пачаў нарых­тоўку клубніц. З 20 чэр­веня прадпрыем­ства ўжо прыступіла да іх перапрацоўкі.

– Нам для ўласных патрэб неабходна закупіць 70 тон клубніц, – гаворыць начальнік тэхналагічнага аддзела кам­біната Ва­лян­ціна Грыгарук. – Цяпер гэтую салодкую яга­ду  нарыхтоўваем у Луні­нецкім раёне. Яе закупачны кошт – 91 капейка за кілаграм. Час прыспешвае, таму што клубніцы “ідуць”  максімум на працягу 10-15 дзён. 

Валянціна Мікалаеўна адзначыла, што частка клубніц ідзе на прыгатаванне варэння (класічны асартымент, рэцэптура ДАСТа яшчэ часоў СССР), другая – на паўфабрыкат,  з якога пазней  будзе выраблена пюрэ ў асартыменце для дзіцячага харчавання.

Мікалай  НАВУМЧЫК. 

«Голас часу»

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть