Маладую змену рыхтуе калектыў
Общество

Маладую змену рыхтуе калектыў

пмсДля работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм позняя восень – час завяршэння асноўных работ пад адкрытым небам. Паступова ўся тэхніка збіраецца на машынна-трактарным двары. Тая ж, што патрабуе тэхнічнага абслугоўвання, ці рамонту, накіроўваецца ў майстэрню.
У памяшканні прыцягнула ўвагу не зусім звы-чайная новенькая ёмістасць.
– Гэта цеплагенератар, які працуе на мясцовых відах паліва, – апярэдзіў пытанне загадчык рамонтных майстэрань Сяргей САЎКО. – У адрозненні ад ранейшага ён больш эканамічны ў эксплуатацыі. Пры высокім каэфіцыенце карыстанага дзеяння расход дроў у тры разы меншы. У грашовым эквіваленце ён “абышоўся” ў 30 мільёнаў рублёў. Усяго ж у асноўны капітал з пачатку года інвеставана каля 6 мільярдаў рублёў. Набылі пад’ёмны кран, аўтобус для дастаўкі людзей на аб’екты, энерганасычаны трактар і прычапное абсталяванне для яго.
Матэрыяльная база машынна-трактарнага парку ПМС умацоўваецца штогод. На змену цяжкім і маларухомым экскаватарам прый-шлі лёгкія гідраўлічныя, больш сучаснымі сталі буль-дозеры, аўтамабілі, трактары і прычапны інвентар.
На Сяргея Саўко ўскла-дзена адказнасць за пра-вільнасць эксплуатацыі меліярацыйнай тэхнікі. Пачынаў механікам па аўтатранспарце ў 1995-ым пасля заканчэння Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Праз 5 год стаў загадчыкам машынна-трактарнага двара, затым загадчыкам майстэрань. Расказваючы пра добрыя арганізатарскія здольнасці спецыяліста, дырэктар ПМС Віктар Клімовіч падкрэсліваў, бадай што самую галоўную акалічнасць, – яго падрыхтаваў калектыў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть