Будучыню выбіраеш сам
У свеце вялікая колькасць прафесій, і разабрацца, якая з іх твая, вельмі складана. Для гэтага неабходна мець уяўленне аб сваіх інтарэсах і здольнасцях.
У старэйшых класах гэты выбар становіц-ца неабходнасцю. Для таго, каб дапамагчы моладзі правільна зарыентавацца, у раённым аддзеле па занятасці насельніцтва ладзілася традыцыйнае прафарыента-цыйнае мерапрыемства “Для цябе, выпускнік”. У ім бралі ўдзел вучні школ горада і раёна, а таксама ліцэісты.
Юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі навучальных устаноў і задаць пытанні. Шматлікія госці прадставілі інфармацыю, прэзентацыі аб сваіх альма-матэр, расказалі аб прафесіях, пра-вілах прыёму на 2014 год. Прысутныя даведаліся таксама пра новыя спецыяльнасці і факультэты.
З асаблівасцямі падрыхтоўкі ў вышэйшых навучальных установах пазнаёміла прадстаўнік з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Для тых, хто вырашыў атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю, была цікавай інфармацыя з Лу-нінецкіх політэхнічнага і сельскагаспадарчага кале-джаў, а таксама Баранавіцкага дзяржаўнага прафе-сійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання.
Нярэдка маладыя людзі не прызнаюць рабочыя прафесіі і імкнуцца любым спосабам атрымаць вышэйшую адукацыю. Гэта і многае іншае спрабавалі данесці школьнікам прадстаўнікі з раённых аддзелаў РАУС і РАНС.
Будзем спадзявацца, што праведзенае мерапрыемства дапаможа адным з выпускнікоў канчаткова пераканацца ў будучай прафесіі, а іншым – пацвердзіць правільнасць ужо выбранай навучальнай установы.