Глыток вады ад чырвонага крыжа
Экстрэмальная спёка, што панавала на мінулым тыдні, дала магчымасць валанцёрам Чырвонага Крыжа праверыць на практыцы атрыманыя веды і навыкі.
Юнакі і дзяўчаты прыйшлі на дапамогу лунінчанам, якія пакутавалі ад гарачыні. Бясплатна раздавалі ваду ў раёне чыгуначнага вакзала ў райцэнтры, на пляцоўцы каля Палаца культуры РУВП “Граніт” у Мікашэвічах. Прадстаўнікі атрада хуткага рэагавання разам з супрацоўнікамі ДАІ прапаноўвалі “Банакву” вадзіцелям, а таксама адпачываючым на возеры Белае.
Безумоўна, толькі раздачай пітной вады (а яе бясплатна прадаставіла прадпрыемства “Кока-Кола”) справа не абмяжоўвалася – юнакі і дзяўчаты былі гатовы аказаць першую дапамогу пры сонечных і цеплавых ударах. Праўда, як расказалі самі рабяты, яна нікому не спатрэбілася.
Працуюць маладыя людзі абсалютна бясплатна, што кампенсуецца падзякамі лунінчан за кожны глыток вады.