Молодежь

Ідэальны мужчына

быў выбраны сярод работнікаў структурных падраздзяленняў аддзялення Беларускай чыгункі. За званне змагаліся тры канкурсанты: касір станцыі Лунінец Віктар МОЛЧАН, машыніст лакаматыўнага дэпо Генадзь ДЫРДА і манцёр дыстанцыі пуці Сяргей МАРТЫНКОЎСКІ.

   Замест звыклага вагона – сцэна, а балельшчыкі на час замянілі пасажыраў. Перамогу ў спаборніцтве заваяваць не так проста. Ад удзельнікаў журы чакала не толькі дэманстрацыі прафесійных навыкаў, але і творчага падыходу. Да кожнага задання мужчыны падышлі з крэатывам. Яны выконвалі  аўтарскія песні пад гітару, прысвячалі вершы прыгожай палове чалавецтва, самастойна стваралі букеты з паветраных шароў. Заключным акордам стала падрыхтоўка салатаў пад запальную лезгінку ў выкананні Дзмітрыя Абраўца. Падтрымлівалі канкурсантаў і падарылі бадзёры настрой прысутным танцавальны калектыў “Альянс” і ўдзельніца вакальнай студыі “Нота” Ганна Канапацкая. Па выніках трох конкурсаў галоўны тытул дастаўся Генадзю Дырду. Другое месца і званне «Містэр Арыгінальнасць» узяў Сяргей Мартынкоўскі, «Містэр Талент»  прысуджаны Віктару Молчану. Завяршылася мера-прыемства канцэртам вакальнага ансамбля «Крэсiва» Брэсцкай абласной філармоніі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть