У раёне ліцэя прайшлі традыцыйныя раённыя турыстычныя спаборніцтвы сярод каманд устаноў адукацыі.
У іх бралі ўдзел прадстаўнікі Дубаўскай, Сінкевіцкай, Палескай, Вялікачучавіцкай, Язвінскай СШ , гімназіі імя У. Нядзведскага і Бродніцкай БШ. Вопыт і навыкі ў праходжанні этапаў большасць з іх паспелі ўжо набыць. А вось для гімназістаў гэта быў дэбют.
Двухдзённая праграма ўключала тэхніку пешаходнага турызму (у адпаведнасці з умовамі абласных спаборніцтваў – агульнакамандную і асабіста-камандную) і спартыўнае арыентаванне.
Першым выпрабаваннем стала міні-спартыўнае арыентаванне, у якім прызавую тройку склалі каманды Вялікачучавіцкай, Сінкевіцкай і Палескай СШ.
У агульнакамандным заліку па тэхніцы пешаходнага турызму пераможцамі сталі школьнікі з Сінкевіч. На другім і трэцім месцах размясціліся вучні Бродніцкай БШ і Вялікачучавіцкай СШ.
У асабіста-каманднай тэхніцы пешаходнага турызму не было роўных Анжэле Крывулец і Васілю Клеўжыцу з Сінкевіцкай СШ. Другі вынік паказалі іх калегі па камандзе Ангеліна Клеўжыц і Ілья Голуб, трэцяе – Алёна Каховіч і Уладзіслаў Жук з Дубаўскай СШ.
Па выніках усіх этапаў перамагла зборная Сінкевіцкай СШ, якой уручаны пераходны кубак. Добрую падрыхтоўку да спаборніцтваў прадэманстравалі каманды Вялікачучавіцкай СШ (2 месца) і Бродніцкая БШ (3 месца).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Сінкевіцкія школьнікі ў чарговы раз прадставяць раён на Кубку вобласці па турызме памяці У.І. Пру-дзелюка.