Завяршыўся першы круг першынства па мотаболе сярод юнацкіх каманд.
Мясцовая “Ракета” перамагла ўсіх сапернікаў: “Юніёр” (Мінск) – 3:2, “Юнацтва” (Пінск) – 3:0, СДЮСТШ (Слуцк) – 5:0, СДЮСТШ (Мінск) – 7:0. Большасць галоў на рахунку Аляксандра Баброўскага. Таксама вызначыліся Уладзіслаў Даніловіч і Вадзім Русак.
Другі круг першынства пройдзе з 22 па 25 жніўня на стадыёне “Зара” пад Мінскам, а фінальныя гульні – у пачатку верасня ў Пінску.