Молодежь
Мяжа паміж дзяцінствам і даросласцю, а яшчэ паміж бесклапотнасцю і адказнасцю
Так можна назваць апошні званок, які ў пачатку наступнага тыдня прагучыць ва ўсіх навучальных
установах Лунінеччыны.
На ўрачыстых лінейках шмат будзе сказана прачулых слоў, якія надоўга застануцца ў сэрцах. Пазней знаёмая сцяжынка прывядзе да школы ўжо зусім іншых дзяцей, якія сядуць за парты, каб аднойчы таксама саступіць месца новым вучням.
Сёлета развітаюцца з лунінецкай гімназіяй Уладзіслаў КІСЕЛЬ і Мікалай БОГДАН, а для Дзмітрыя КАВАЛЕВІЧА апошні званок прагучыць у наступным годзе. Юнакі – удзельнікі раённага “Парада зорак”, які прайшоў у аўторак, пераможцы алімпіяд па хіміі і біялогіі. Іх чакаюць вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, ім жыць і развіваць нашу родную Беларусь – вольную, незалежную, квітнеючую!