Молодежь

На варце спакою – юнакі

моладзьАлег АНДРУШ і Вікенцій КАЛЯНКОВІЧ – байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку імя Гарадзецкага.
– Чаму вырашылі стаць добраахвотнымі памочнікамі міліцыі?
– Пасля вучобы ў полі-тэхнічным каледжы і падрыхтоўкі заданняў застаецца вольны час. Не хочацца траціць яго бяздумна, ёсць жаданне прыносіць карысць. Выхавальнік Наталля Патрушава расказала аб атрадзе, прапанавала прыняць удзел у дзяжурствах. Вырашылі паспрабаваць. Тым больш, што ў будучым думаем звязаць лёс з праваахоўнай сферай, або прайсці службу ў арміі ў элітных войсках. Патруляванне стане своеасаблівай практыкай, экзаменам на вытрымку і загартоўку.
– Якія ўражанні пасля першага дзяжурства?
– Наш атрад аказвае дапамогу міліцыі ў апошнія дзесяць дзён месяца з 19 да 23 гадзін, а таксама на масавых мерапрыемствах. Нясем дзяжурства разам з патрулём РАУС. Перад тым, як выйсці ў горад, уводны інструктаж правёў намеснік начальні-ка Ігар Жук. Ён жа адказаў на нашы пытанні і звярнуў увагу на асаблівыя акалічнасці. Чатыры гадзіны – чатыры затрыманні. Такі вынік нашага першага патрулявання. Адміністрацыйнае пакаранне атрымалі два юнакі за пераход вуліцы ў нявызначаным для гэтага месцы і без святлоадлюстроўваючых элементаў. Яшчэ два парушальнікі распівалі спіртное.
– Ваш прыклад – навука для іншых?
– Вельмі прыемна, што ў апошні час усё больш жадаючых трапіць у атрад. Напрыклад, у нашым інтэрнаце на сённяшні дзень 8 байцоў. А наогул у складзе атрада – больш як 30. Глядзіш, хутка нам не будзе хапаць дзён для дзяжурстваў. Дарэчы, у бліжэйшы час мы станем больш прафесійнымі – паколькі будзем прымаць удзел у дадатковых занятках па павышэнню прававых ведаў і вучэннях сумесна з супрацоўнікамі РАУС.
Як адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Шчур, набор байцоў у атрад працягваецца. Нясенне дзяжурстваў дазволіць не толькі заняць вольны час, але і ўдасканаліць дысцыплінаванасць і вытрымку. А для кагосьці, магчыма, стане прыступкай для прафесійнага росту. Галоўнае ж, што з дапамогай байцоў атрада і дружыннікаў на вуліцах населеных пунктаў раёна будзе больш спакойна.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть