Шчырая размова на важныя тэмы
Молодежь

Шчырая размова на важныя тэмы

У Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ – сучаснымі прадаўжальнікамі традыцый камсамола. Удзел у ёй прынялі дэлегацыі амаль з усёй краіны, сярод іх быў і прадстаўнік нашага раёна – першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства з кіраўніком дзяржавы і расказаў аб тым, што важнага пачарпнуў для сябе.

– Прыемна, што сустрэчы з таленавітай моладдзю сталі добрай традыцыяй, таму што яны адкрываюць шэраг магчымасцей. Гэта і ўдзел у дыялогу з кіраўніком дзяржавы, і знаёмства з аднадумцамі, і атрыманне адказаў на хвалюючыя пытанні. Дыялог з Прэзідэнтам атрымаўся вельмі цікавым. Аляксандр Рыгоравіч паабяцаў дапамагчы ў рэалізацыі нашых прапаноў, даў станоўчую ацэнку дзейнасці БРСМ, а таксама больш падрабязна спыніўся на тым, якую ролю павінен адыгрываць маладзёжны рух на сучасным этапе. 

Вызначыцца з роллю саюза моладзі ў Беларусі

«Трэба вызначыцца нарэшце з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь», – заявіў кіраўнік дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў студатрадаўскі рух. «Але трэба вызначыцца і дакладна даць сігнал нашаму грамадству, моладзі, чым вы будзеце займацца. А органам улады – нам трэба, не баючыся, сумленна і шчыра сказаць, якой уладай мы зможам надзяліць сёння моладзь, у чым яны могуць быць памочнікамі дзяржавы, у чым мы іх будзем падтрымліваць. Хоць на ўзроўні закона», – сказаў беларускі лідар.

Аснова ідэалогіі беларускай дзяржавы – справядлівасць

Кіраўнік дзяржавы раскрыў гэту тэму на прыкла-дзе нядаўніх сацыялагічных даследаванняў у Расіі, у час якіх людзі на першае месца паставілі пытанні справядлівасці. Яно заўсёды ляжала ў аснове палітыкі, праводзімай у сучаснай Беларусі. «Людзі патрабуюць справядлівасці. Вось наша ідэалогія, якой мы павінны прытрымлівацца», — пад-крэсліў беларускі лідар.

Менш слоў – больш спраў

Па словах Аляксандра Рыгоравіча, задача актыву БРСМ — адстойваць высокія ідэалы сумленнасці і справядлівасці, традыцыйныя духоўныя каштоўнасці. Прэзідэнт звярнуў увагу, што задача сённяшняга пакалення — не даць шанца нават на спробу выкарыстаць іх розум, інтэлект і энергію ў разбуральных мэтах. Пры гэтым ён адзначыў, што разам з традыцыйнымі напрамкамі трэба браць на сябе больш складаныя і маштабныя задачы. «Трэба менш гучных слоў і больш канкрэтных спраў», — падкрэсліў Прэзідэнт. У прыклад ён прывёў нашу ІТ-сферу. Моладзі ёсць дзе прымяніць сябе. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў ствараць працоўныя брыгады, браць шэфства над будаў-ніцтвам вялікіх аб’ектаў, далучацца да пытанняў дзяржаўнага кіравання.

Сямейныя паркі і спортпляцоўкі – у рэгіёны

Прэзідэнт выказаўся ў падтрымку далейшай работы па азеляненні беларускіх гарадоў і сталіцы. Ад прадстаўнікоў моладзі прагучала прапанова ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адкрыць паркі «сямейных дрэў», дзе людзі маглі б пасадзіць дрэва з нагоды шлюбу і іншых важных падзей. Яшчэ адзін удзельнік прыйшоў на сустрэчу да Прэзідэнта з чарцяжамі. Яго праект па здаровым ладзе жыцця  пад-трымалі знакамітыя спартсмены, у тым ліку Герой Беларусі Дар’я Домрачава. Актывісты стварылі ў Мінску 9 пляцовак для заняткаў варкаўтам. Хочуць распаўсюджваць здаровы лад жыцця ў рэгіёнах. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў падтрымаць ініцыятыву.

Форум вясковай моладзі

Аляксандр Лукашэнка  падтрымаў яшчэ адну прапанову — у наступным го-дзе правесці Рэспубліканскі форум вясковай моладзі, які б збіраў маладых працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці, прадпрымальнікаў, работнікаў сацыяльнай сферы. Такое мерапрыемства ўжо добра зарэкамендавала сябе на рэгіянальным узроўні ў Мінскай вобласці.

Дзяржаўная сімволіка – у кожны дом

Адна з удзельніц сустрэчы расказала аб тым, што ў час узыходжання на самыя высокія горы Еўропы і Афрыкі – Эльбрус і Кіліман-джара – яны з мужам з гонарам устанавілі там дзяржаўны сцяг Беларусі. Дзяўчына прапанавала больш шырока папулярызаваць сімволіку краіны. На яе думку, беларускі сцяг павінен быць у кожнай сям’і, таму як варыянт распаўсюджвання ідэі – зрабіць пры будучым перапісе насельніцтва такі падарунак у кожны дом. Кіраўніку дзяржавы спадабалася такая прапанова: «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе».

Сустрэча была арганізавана на самым высокім узроўні і дала магчымасць яшчэ раз пабываць у Палацы Незалежнасці, якому актыў ГА “БРСМ” прапанаваў надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть