Напярэдадні Дня чыгуначніка актывісты пярвічных арганізацый ГА «Белая Русь» і БРСМ, савета моладзі станцыі Лунінец на Прыпяці правялі акцыю «Чысты бераг».
Падтрымалі гэту добрую ініцыятыву работнікі ДПУ «Заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпять і Лунінскі», раённая арганізацыя ГА «Белая Русь», а таксама інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС.
Некалькі гадзін працы — і на ўзбярэжжы Прыпяці на працягу трох кіламетраў было прыбрана смецце пасля адпачынку лунінчан і гасцей раёна.
Трактарны прычэп, прадастаўлены заказнікам, хутка напоўніўся.