На шляху да храма

Благаславенне ў краіну ведаў

преоброжениеПа адноўленай у наш час традыцыі ў храмах адбываюцца малебны для вучняў і студэнтаў на пачатак новага навучальнага года.
Многа дзяцей і моладзі сабралася ў царкве ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” г. Лунінца. Пасля Боскай Літургіі ў гонар вялікага свята Успенне Прасвятой Багародзіцы настаяцель малітоўна благаславіў тых, хто 1 верасня зойме месца за партамі, на паспяховую вучобу і добрыя справы. З вучнямі шэрагу школ іерэй Сергій Крышталь працягне сустрэчы ў рамках ажыццяўлення духоўных праграм згодна з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой. Сам жа бацюшка прымаў віншаванні 31 жніўня, – у гэты дзень 8 год таму ён быў прызначаны настаяцелем прыхода яшчэ не існуючага храма. Вялікім падарункам для а. Сергія стала сумесная малітва з нашым земляком – протаіерэй Свята-Пакроўскага храма г. Мінска Васілій Дубойскі ў чарговы раз наведаў Лунінец і новую царкву, у закладцы і асвячэнні якой ён прымаў удзел. Сталічны госць з задавальненнем убачыў працяг добраўпарадкавання храмавага комплексу, у тым ліку – узводзімы крыж, дзе будуць адзначаны гэтыя гістарычныя даты.

Старадаўняя ікона
Найбольшае ўражанне ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі зрабіла маленькая – кішэннага фармату – ікона Божай Маці.
Найменне “Взыскание погибших” перакладзена як “Спаталенне пагіблых”. Аказваецца, гэтыя абразы насілі салдаты Першай сусветнай вайны з малітвай аб адвядзенні бяды… Большасць жа лунінчан даведаліся аб такой іконе толькі з пачаткам узвядзення храма ў Лунінцы.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть