На шляху да храма

«Роднае» імя

наталии

Вядома, што імя Наталля перакладаецца з лацінскай мовы як “родная”, а сваю святую імянінніцы ўшаноўваюць 8 верасня.
Напярэдадні ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы “Взыскание погибших” адбылася сустрэча ў праекце “Дзень анёла”. Прысутныя расказвалі аб тым, чаму атрымалі сваё імя. Адначасова светла прыгадваліся многія людзі, якія пакінулі свой значны след не толькі ў лёсах імянінніц. Былы і цяперашні дырэктары краязнаўчага музея першай назвалі незабыўную спявачку Наталлю Мурко, якая застаецца ўзорам таленту і дабрыні для сваіх цёзак. Старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова пазнаёміла з публікацыямі “ЛН”, якія занатавалі лунінецкую “зорку”. Аб сабе ж паведаміла, што імя ёй выбрала старэйшая сястра. У СШ №2 у 1950-ыя, у час яе вучобы, было толькі дзве дзяўчынкі з такім імем, а ў СШ №4, у 1980-ыя, калі Наталля Іванаўна настаўнічала, у яе класе было дзевяць цёзак, што дазволіла нават стварыць “Хор Наташак”. Кіраўнік раённага сховішча даўніны Наталля Благадзёрава за выбар імя ўдзячна маме і рада, што, дзякуючы гэтаму, далучана да папярэдніх пакаленняў, – а гэта імя ў нашым краі часта сустракаецца нават у ХVIII стагоддзі.
Намеснік дырэктара СШ №2 Наталля Бойка прыгадала, што за сваё імя таксама ўдзячна маме.
Вельмі падабаецца сваё імя 8-класніцы гімназіі Наталлі Камандзіс. У СШ №2, дзе раней вучылася, была адной Наталляй у класе, цяпер жа ў яе паявілася цёзка.
Сваё стаўленне да гэтага імені выказалі многія іншыя ўдзельнікі сустрэчы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть