На шляху да храма

Цудадзейнае цяпло

IMG_2964-1Вялікае праваслаўнае свята Вадохрышча, напэўна, адно з самых відовішчных і незвычайных. Па традыцыі ў гэты зімовы дзень асвячаецца вада, якая, дзякуючы веры, ператвараецца у цудадзейную. У ваколіцах Луннінца добра вядомы вадаём Пуркалка, дзе 19 студзеня ўсе жадаючыя акунаюцца ў ледзяную палонку.

Спачатку невялiкая тэрыторыя сустрэла прахалодай. У чаканнi сабраўся вялiкi натоўп. Тых, хто прыйшоў упершыню, хвалявала пытанне, няўжо i сапрауды нехта адважыцца распрануцца i апусціцца ў ваду. Ад стаяння на лёдзе пачалi мерзнуць ногi.

Неузабаве свяшчэннаслужыцелi са Святакрыжа-Узвiжанскай царквы асвяцiлi палонку. Жадаючыя зведаць на сабе гаючую сілу праваслаўнай веры выстраілiся ў вялiкую чаргу. Акуналiся амаль з галавой.

I раптам… сапрауды пацяплела. Гледзячы, якiмi задаволенымi выглядалi тыя, хто выходзiў на бераг, не верылася, што навокал зiма i тэмпература каля нуля. Агульная эйфарыя захоплiвала новых удзельнiкаў. Большасць акуналася мужчын, але нядрэнную кампанію ім склалi i жанчыны. Юныя хлапчукі з лунiнецкай школы №2 смела ступілі на лесвіцу, даўшы цудоуны прыклад смеласці i адвагi дзядзькам i цёткам, якiя тулiлiся ў цёплыя курткi i не хавалi зайздрасцi, гледзячы на купальшчыкаў.

Першым акунуўся Андрэй:

— Вось у гэтым сапраўднае здароўе і сіла! Бачу ў сватм захапленнт толькі плюсы. Прыходжу сюды ўжо не першы год. Яго сябар Максім прапусціў цудадзейны рытуал мінулай зімой, i гэта паслужыла прычынай для частых захворванняў. Імкнучыся навярстаць упушчанае, цяпер апусцiўся ў палонку з упэўненасцю ў паляпшэнне свайго самаадчування:

IMG_3009-1

— Цудоуна! І ніколечкі не холадна.

Не было холадна i Тамары, якая на імгненне знiкла пад вадой, а потым адтуль паказалася прыгожая усмешка жанчыны:

— Я тут штогадова. Неперадаваемыя адчуванні. З нецярпеннем з сябрамі чакаем гэтага дня.

— Паспрабуйце, не пашкадуеце. — Малады чалавек з прыязным позiркам запрашаў далучыцца да кампаніі яго сяброў, якія доўга прастаялі 6осымі ў чарзе да запаветнай палонкi.

Юныя Мiкiта i Максім прыйшлі разам з сябрамi. Хлапчукі купалiся зімой першы раз, але запэўнiвалi, што на наступны год абавязкова паўтораць занятак, каб вырасці моцнымі i здаровымі.

Кропелькi святой вады апусцiлiся на кожнага з прысутных, пасяляючы веру на лепшае ў адданых вернiкаў. Ваду прынясуць у кожны дом, каб яна абараняла i дапамагала жыць у згодзе i пакоi, як таму вучыцт нас праваслаўная царква.

Марыя ЯРАХОВІЧ, Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть