Общество
На сустрэчу з прэзідэнтам
Галоўная ёлка краіны запаліць свае агні ў Палацы Рэспублікі 27 снежня. Як і ў папярэднія гады, у ёй плануе прыняць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Па традыцыі на свята будуць запрошаны выдатнікі вучобы, актывісты піянерскага руху, лепшыя юныя спартсмены краіны, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі, якія найбольш маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне дзяржавы, – дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, сіроты і тыя, што засталіся без апекі бацькоў і іншыя.
Лунінеччыну на самым прадстаўнічым дзіцячым мерапрыемстве краіны прадставяць вучні 7 «В» класа СШ №2 г. Лунінца Андрэй Некрашэвіч, 9 “А” класа Дварэцкай яслі-сад-СШ Фёдар Яраховіч і сямікласнік з Палескага Павел Балюк.