Общество
Наведванне лясоў — пад забаронай
На тэрыторыі Лунінеччыны аб’яўлены ІV клас пажарнай бяспекі ў лясах.
З-за сухога спякотнага надвор’я і ў мэтах прыняцця дадатковых мер па прадухіленню магчымых надзвычайных сітуацый у райвыканкаме вырашылі з 17 верасня 2016 г. забараніць наведванне лясоў насельніцтвам і ўезд у іх транспартных сродкаў без дазволу органаў лясной гаспадаркі. Кантроль у плане папярэжджвання парушэння правілаў пажарнай бяспекі ўзмоцнены.