Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Не пакідайце без нагляду!

Не пакідайце без нагляду!

МВДЛетась адзначаны рост зарэгістраваных крадзяжоў веласіпедаў, якія былі пакінуты без нагляду.

Уладальнікі веласіпедаў часта бяспечна ставяцца да іх захавання і пакідаюць каля магазінаў, рынкаў, устаноў і арганізацый па месцы работы, а таксама каля пад’ездаў дамоў. Гэта дае падставу нячыстым на руку грамадзянам скарыстацца момантам і ўчыніць крадзеж. Калі не жадаеце трапіць у лік пацярпелых, то прытрымлівайцеся наступных парад:

  • пакідаючы веласіпед на вуліцы, у пад’ездзе, каля магазіна не забудзьце прымкнуць яго замком;
  • не пакідайце на рулі, багажніку сумкі або пакеты з рэчамі, прадуктамі харчавання.

У выпадку, калі будуць выяўлены двухколавыя транспартныя сродкі ў грамадскіх месцах, пакінутыя без нагляду і без прыняцця мер да іх захаванасці, яны будуць прызнавацца безгаспадарчымі і дастаўляцца ў РАУС.

Паважаныя грамадзяне, калі вам вядомы асобы, якія маюць дачыненне да крадзяжоў веласіпедаў або прадаюць запчасткі ад іх, паведаміце па тэлефонах: 2-13-54, 2-35-02, 3-26-15. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

МікалаЙ ЛІХТАР,
намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

← Предыдущая новость Следующая новость →