Неабходна пашыраць нацыянальны кантэнт
Беларускае медыйнае поле неабходна пашыраць нацыянальным кантэнтам. Такое меркаванне ў час рэспубліканскага семінара аб рабоце СМІ выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
«Мы жывём у даволі канкурэнтным асяроддзі: спажыўцам даступны тысячы і сотні перыядычных выданняў і тэлеканалаў: як беларускіх, так і замежных. Менавіта таму нашым медыя неабходна павялічваць колькасць нацыянальнага кантэнту», — адзначыла Лілія Ананіч. Яна падкрэсліла, што ўжо сёння работа будуецца ў фармаце канвергенцыі сродкаў масавай інфармацыі. «Проста тэлекарцінка, проста інтэрнэт-рэсурс або адна друкаваная версія газеты не актуальны для спажыўца. Для таго каб заставацца канкурэнтаздольным, дамінаваць на інфармацыйным полі краіны, трэба гэтак жа, як і ў любой іншай галіне, развівацца дынамічна і актыўна», — адзначыла Лілія Ананіч.
Паводле яе слоў, тым жа тэлеканалам, якія больш за 60 працэнтаў насельніцтва краіны лічыць асноўнай крыніцай інфармацыі, неабходна замахнуцца на сур’ёзныя праекты: размова аб стварэнні беларускіх серыялаў і тэлефільмаў. «Трэба ўдзяліць увагу слаўнай беларускай гісторыі, гаварыць аб сацыяльных дасягненнях дзяржавы, даносіць кожнаму думку, што толькі мы самі адказныя за сябе, сваю сям’ю і краіну», — адзначыла ролю СМІ Лілія Ананіч.
Гаворачы аб інфармацыйным складніку, яна падкрэсліла, што журналісты павінны глядзець на ўсе працэсы, што адбываюцца ў краіне, усебакова і глыбока. «Добрыя навіны заўсёды запатрабаваны. Прычым добрыя навіны — гэта не прылізаныя і прычасаныя, а, перш за ўсё, якасныя матэрыялы. Прэса павінна бачыць усё і дапамагаць вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай», — адзначыла яна.
БЕЛТА.