Новы фармат сустрэч – ад лунінчан
У выглядзе цёплай сяброўскай гутаркі прайшла сустрэча актыва раённай арганізацыі “Белая Русь” са старшынёй буйнейшага грамадскага аб’яднання Аляксандрам Радзьковым.
І, трэба адзначыць, такая практыка падобных мерапрыемстваў будзе ўзята на ўзбраенне, паколькі адлюстроўвае не толькі праводзімую работу, але і дае магчымасць пазнаёміцца з цудоўнымі людзьмі, якія складаюць касцяк арганізацыі. Для кожнага з прысутных у Аляксандра Міхайлавіча знайшліся пытанні, цёплыя словы падтрымкі і нават невялікія падказкі. А лунінчане ў сваю чаргу выдатна прэзентавалі раён – гасцінцамі і сувенірамі з вядучых прадпрыемстваў, вырабамі самадзейных майстроў і нават клубнікай. Алена Муравейка прэзентавала зборнік вершаў пра Беларусь. Усе былі ўражаны музычнымі нумарамі ў выкананні Вольгі Белавус і Аляксандра Пташаца.
Кіраўніцтва грамадскага аб’яднання ў сваю чаргу падрыхтавала для нашых землякоў экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.