23 КРАСАВІКА – РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК
Лунінеччына падтрымала пачын правесці 23 красавіка суботнік па навядзенню парадку ў населеных пунктах раёна.
Мяркуецца, што ўсе працоўныя калектывы прымуць актыўны ўдзел у гэтым важным і патрэбным мерапрыемстве. Раённай групай па падрыхтоўцы і правядзенню суботніка ўжо вызначаны аб’ёмы работы. Сёлета мы адзначым 75-ую гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 30-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. А, значыць, кожнаму з нас трэба паказаць прыклад неабыякавасці да подзвігу пакалення пераможцаў, наперакор цяжкім наступствам тэхнагеннай катастрофы жыць на Радзіме і шанаваць яе.
Многія працоўныя калектывы правядуць дзень суботніка на рабочых месцах. Як і штогод, заробленыя сродкі трэба пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама №3641000019140 ЦБП №119 філіяла №121 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, код 854, УНП 200161935.