Дзень заўтрашні — з пазіцыі дня сённяшняга
Адбылося чарговае пасяджзнне прззідыума раённага Савета дзпутатаў, якое правёў яго старшыня Віктар Рафаловіч
Дэпутаты абмеркавалі праект прагноза са цыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2015 год. Начальнік аддзела эканомікі Андрэй Гулек ахарактарызаваў сітуацыю, у якой раён завяршае сёлетні і прадставіў планы, намечаныя на 2015 год. Адчувальны ўплыў на фінансава-эканамічнае становішча асобных прадпрыемстваў і раёна ў цэлым аказвае сітуацыя з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію. Асабліва адчувальна ўдарыла яна па ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Гэтае прадпрыемства вызначае выкананне паказчыка па экспарце тавараў, і калі становішча не палепшыцца, то паказчык спыніцца на планцы ў 95 працэнтаў.
Што датычыць іншых параметраў, то дасягненне большасці з іх залежыць ад таго, як будзем працаваць. У тым ліку і сярэдні памер заработнай платы, якая ў будучым годзе павінна дасягнуць 6 мільёнаў рублёў.
З праектам раённага бюджэту на будучы год пазнаёміў начальнік фінансавага аддзела Леанід Юнчык. Даходная частка плануецца ў памеры больш як 663 мільярды 550 мільёнаў рублёў. З іх 410 мільярдаў 590 мільёнаў — уласныя даходы. Расходы захаваюць сацыяльную накіраванасць. Амаль 63 працэнты раённай казны пойдзе на сацыяльныя патрэбы — адукацыю, ахову здароўя, культуру, жыллёва-камунальную гаспадарку і іншае.
Члены прэзідыума адобрылі не толькі вышэй пазначаныя дакументы, але і план работы раённага Савета дэпутатаў на будучы год.
Акрамя гэтага, разгледзелі ход выканання рашэння №163 раённага Савета дэпутатаў “Аб захаванні зямельнага заканадаўства і эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў у раёне”. Выступление кіраўніка зямельнай службы Сяргея Чарненкі выклікала шэраг пытанняў, адказы на якія задавольвалі не заўсёды. Менавіта таму выкананне названага рашэння пакінута на кантролі.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў вырашыў прапанаваць грамадскае абмеркаванне найменняў вуліц, якія паявяцца ў новым мікрараёне на паўднёвым захадзе Лунінца. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя. Якімі будуць назвы вуліц, дзе размесцяцца 175 індывідуальных дамоў і аб’екты інфраструктуры, залежыць ад вас, нашы чытачы. Свае прапановы можаце дасылаць у рэдакцыю “ЛН”.
Члены прэзідыума адобрылі прапанаваны генеральны план забудовы горада Мікашэвічы.
Ажыўленае абмеркаванне выклікала выступление галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Кацярыны Максімовіч, якая расказала аб рабоце, што праводзіцца ў раёне па папярэджанню распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і кардынальнымі змяненнямі ў сувязі з прыняццем новых дакументаў, рэгламентуючых утрыманне жывёлы на падворках. Дакладнае тлумачэнне спецыяліста па ўсіх узнікаючых пытаннях будзе надрукавана ў бліжэйшых нумарах раёнкі.
Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ