На усенародны форум
Учора ў Лунінцы прайшоў сход упаўнаважаных ад працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і жыхароў, на якім выбраны делегаты ад нашага раёна.
Прадстаўляць Лунінеччыну на V Усебеларускім народным сходзе будуць майстар ААТ “Палессеэлектрамаш Мікалай Абрамчук, дырэктар ААТ “Спецжалезабетон” Васіль Басевіч, трактарыст-машыніст СВК “Гарадоцкі” Мікалай Боўбель, дырэктар ПВУП “Вікторыя” Таццяна Удавенка, дэпутат парламента Валянціна Верас, галоўны рэдактар “Лунінецкіх навін” Таццяна Вайцяхоўская, генеральны дырэктар РУВП “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч, начальнік дэпо Анатоль Жук, пракурор Аляксандр Карлюк, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец, начальнік аддзела аргкадравай работы райвыканкама Андрэй Курыловіч, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Невар, першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар, старшыні: райвыканкама – Аляксандр Пачко, райсавета – Віктар Рафаловіч, СВК “Вулькаўскі світанак” – Уладзімір Соц, праўлення райспажыўтаварыства – Максім Сумар, абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” – Ірына Арабей і праўлення Белкаапсаюза – Валерый Іваноў.