Новыя законы дзеля чалавека
Официально

Новыя законы дзеля чалавека

ВдовенкоЯк расказала член Савета Рэспублікі Таццяна Удавенка, на сесіі працягвалася ўдасканаленне прававой базы супрацоўніцтва нашай дзяржавы з замежнымі краінамі і міжнароднымі структурамі. Прыняты папраўкі ў закон “Аб свабодных эканамічных зонах”. Ратыфікаваны пагадненні з урадамі Азербайджана, Народнай Рэспублікі Бангладэш, Еўразійскім эканамічным супольніцтвам. Унесеныя змяненні дазволяць нівеліраваць узнікаючыя ў ходзе супрацоў-ніцтва шматлікія пытанні.

Рэзанансным стаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення”. Члены Савета Рэспублікі адобрылі прапанаваны праект, тым самым істотна ўзмацніўшы меру адказнасці для вадзіцеляў, якія рызыкуюць сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў. Прыкметна павялічаны штраф за названыя парушэнні: сёння ён складае ад 50 да 100 базавых велічынь. Калі ж п’яны вадзіцель стаў прычынай гібелі людзей, то зараз яму будзе пагражаць рэальнае пазбаўленне волі: пры гібелі аднаго чалавека – да 7 год, двух і болей – на тэрмін ад 4 да 10 год.

Апраўдана і мера, што будзе прымяняцца да ва-дзіцеляў, для якіх першаснае затрыманне п’яным за рулём не стала ўрокам. Пры паўторным падобным парушэнні на працягу года ім будзе пагражаць канфіскацыя транспартнага сродку. Магчыма, некаму такое пакаранне падасца дастаткова жорсткім, але калі ўлічыць, што толькі за 5 месяцаў сёлетняга года ў нашай краіне затрымана больш як 16 000 п’яных за рулём, становіцца зразумелым, якія маштабы набыло гэтае зло.

Вельмі важным назвала Таццяна Дзмітрыеўна і праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы”. Навацыі гэтага законапраекта накіраваны, перш за ўсё, на абарону інтарэсаў работніка, простага чалавека, які “пры невыкананні наймальнікам сваіх абавязацельстваў можа ў пісьмовай форме адмовіцца ад выканання работ”. Названым дакументам устанаўліваецца, акрамя ўсяго іншага, дадатковы перапынак пры рабоце ў спёку ці паніжаных тэмпературах. Ёсць нямала іншых новаўвядзенняў, якія дазваляюць работніку гарантавана спадзявацца на нармальныя ўмовы працы.

Унесены змяненні і ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Так, штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце цяпер будзе складаць 0,5 базавай велічыні, а не 0,2, як гэта было раней.

Асаблівую ўвагу сенатары ўдзялілі разгляду законапраектаў, якія датычаць стварэння спрыяльных прававых умоў для развіцця эканомікі, прад-прымальніцкай ініцыятывы і ўвогуле фарміравання спрыяльнага бізнес-клімату ў краіне.

Парламентарыі адобрылі праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўдытарскай дзейнасці”. Яго рэалізацыя дазволіць скаардынаваць аўдытар-скую дзейнасць і прыкметна павысіць яе эфектыўнасць і якасць.
Члены Савета Рэспублікі падтрымалі шэраг іншых законапраектаў, у тым ліку “Аб канцэсіях”, “Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі”, “Аб медыяцыі” і іншыя.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть