Официально

Падарункі за казку

Першае ў гэтым годзе пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пачалося з прыемнай ноткі: былі абвешчаны вынікі раённага конкурсу на лепшую падрыхтоўку адміністрацыйных будынкаў, падведамаснай тэрыторыі, а таксама прыватных домаўладанняў да Навагодніх святаў.

IMG_2510У шасці намінацыях было вызначана 18 пераможцаў. Сярод іх — філіял “Лунінецкі хлебазавод” (дырэктар К.М. Аліфяровіч), ГДК (дырэктар Г.Ф. Шэўчыік), Лунінецкая паліклініка (загадчыца Л.Н. Елізава), РУВП “Граніт” (генеральны дырэктар Э.Г. Гаўрылковіч), КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” (дырэктар Г.Г. Шпакоўскі), інтэрнат ААТ “Спецжалезабетон” (дырэктар В.П. Басевіч), Дыстанцыя пуці (начальнік М.А. Шырчанка), ДРБУ-101 (начальнік А.М. Трухноў), РАНС (начальнік М.У. Арашкевіч), ААТ “Лунінецкі малочны завод” (дырэктар С.Ф. Карпец), Кажан-Гарадоцкая ДШМ (дырэктар Ж.П. Дземідовіч), універсам “Заходні” райпо (старшыня праўлення М.А. Сумар), ЦРА №68 (загадчыца А.В. Агіевіч), гандлёвы комплекс “Магніт” (дырэктар І.А. Юнкевіч), ПВУП “Вікторыя” (дырэктар Т.Д. Удавенка), Лунінская СШ (дырэктар А.І. Курак). Прыемна, што сёлета зноў былі падворкі, якія ўражвалі сапраўднай навагодняй казкай, створанай руплівымі гаспадарамі. Лепшай прызнана сядзіба Т.В. РАМАНАВАЙ (на здымку разам з дачушкай) у Лунінцы на Давыдава, 51. Камісія звяртала ўвагу і на вокныі шматпавярховак. У ходзе падвядзення вынікаў быў адзначаны асабліва яркі і прыгожы балкон кватэры №41 па вуліцы Чырвоная, 183/1 (гаспадар — А.М. Малікаў). Старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч уручыў пераможцам Дыпломы і падарункі.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть