Шчыра віншуем з Новым годам!
Официально

Шчыра віншуем з Новым годам!

новый год

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія сябры!

Надыходзіць Новы год — любімае ўсімі свята. Здаўна яно сімвалізуе пераемнасць і трываласць народных традыцый, і ў той жа час з’яўляецца пачаткам новага этапа жыцця. У пераднавагоднія дні прынята падводзіць вынікі і намячаць планы на будучае. I яшчэ гэтае свята аб’ядноўвае нас, бо прыходзіць у ксжны дом, кожную сям’ю, і да ўсіх аднолькава — разам з упрыгожанай ёлкай, шчодрым застоллем, яркімі феерверкамі, з асаблівай атмасферай светлай радасці.

Сустракаючы Новы год, ва ўрачыстым боі курантаў мы адчуваем яднанне са сваімі сябрамі, суседзямі, з усёй краінай. Няхай гэтыя ўрачыстыя хвіліны застануцца з намі і пасля Новага года, няхай яны заўсёды нагадваюць нам аб тым, што разам мы — сіла, якая можа вяршыць вялікія справы.

2014 год склаўся паспяховым для Лунінеччыны. Усе мы разам шмат зрабілі для таго, каб наш раён квітнеў. Працягваецца эканамічны рост, сельская гаспадарка парадавала добрым ураджаем, уводзяцца ў строй новыя вытворчыя аб’екты і жылыя дамы, набірае тэмпы добраўпарадкаванне.

Якім будзе новы год — залежыць ад кожнага з нас. Уменнем працаваць, стараннасцю і стваральнай энергіяй жыхары Лунінеччыны не раз даказвалі, што ім па сілах выканаць любыя задачы.

Дарагія землякі! У святочную ноч пажадаем адзін аднаму ўсяго самага найлепшага: здароўя, поспехаў, міру ў сям’і і краіне, дастатку, старэйшым пакаленням — клопату і ўвагі, а дзецям — цёплага бацькоўскага дома, мудрай мацярынскай любові, і ўсё гэта абавязкова збудзецца. Мы жывем у XXI стагоддзі, і няхай у нас хопіць сіл, адвагі, ініцыятывы і энтузіязму, каб крочыць у нагу з часам вялікіх і добрых перамен. Шчасця вам і дабра. 3 Новым годам!

Васіль АГІЕВІЧ,
старшыня райвыканкама

новый год 3

Шаноўныя жыхары Лунінеччыны

Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Новым 2015 годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Новы год — гэта час надзей, ажыццяўлення запаветных жаданняў, з яго надыходам мы заўсёды чакаем новых перамен.

2015 год будзе адзначаны важнай палітычнай падзеяй — выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. I ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша краіна ў будучым, і як будзем мы жыць.

Гэты год будзе адзначаны яшчэ адной важнай падзеяй — 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, кіраўніком дзяржавы 2015 аб’яўлены Годам моладзі. Гэтыя падзеі павінны быць накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі, якая абавязана ведаць праўду аб вайне, якой вялікай цаной мы заплацілі за свабоду і незалежнасць.

Выказваем упэўненасць у тым, што наш працавіты народ будзе і надалей вырашаць самыя складаныя задачы на дабрабыт роднай Лунінеччыны.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, любові, удачы, здзяйснення запаветных жаданняў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, спакою і мірнага неба. Моцнага здароўя вам і вашым родным і блізкім. Жыццёвага аптымізму і добрага настрою.

Шчаслівых і светлых святаў!

З павагай —
Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

новый год 2



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть