Официально

Справа неадкладная

РайисполкомАдкрываючы жнівеньскае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта яго старшыня Аляксандр Пачко сказаў, што, як і планавалася, перш-наперш будзе разгледжаны ход навядзення на Лунінеччыне парадку. На гэты раз пад увагай быў Мікашэвіцкі гарадскі савет.

Старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч расказала пра населеныя пункты гарсавета, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі, якія размешчаны на яго тэрыторыі. Як стала вядома, большасць працоўных калектываў дзяржаўных устаноў і арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак з разумением аднесліся да прыняцця гарвыканкамам рашэння, якім прадпісвалася навесці парадак на ўласных і прылягаючых тэрыторыях, звярнуўшы асаблівую ўвагу на эстытэтычны выгляд аб’ектаў.

Усяго трэба было выканаць 84 пункты спецыяльнага прадпісання. Выкананы — 69.

Прагучала ўдзячнасць у адрас кіраўніцтва райспажыўтаварыства, дзе паспелі многае зрабіць, каб аб’екты гандлю выглядалі сучасна і прыгожа. Разам з тым, падкрэсліў А.М. Пачко, яшчэ ёсць прэтэнзіі да культуры абслугоўвання, знешняга выгляду прадаўцоў, што таксама ўплывае на ўражанне ад наведвання магазінаў райпо.

За агрэхі ў справе навядзення парадку папрокі выказаны ў адрас камунальнай службы, лясгаса, офіса «БПБ-Сбербанка”, раённага вузла паштовай сувязі. Шмат нязробленага на тэрыторыі леспрамгаса і некаторых іншых устаноў і арганізацый. Вызначаны канкрэтныя тэрміны выпраўлення недахопаў. Яны дастаткова сціслыя: большасць работ трэба будзе завяршыць у першай дэкадзе верасня.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть