Інтэрнэт-банкінг даступны пенсіянерам
Спецыялісты ААТ “АСБ Беларусбанк”звярнулі ўвагу, што за рэгістрацыяй у сістэме Інтэрнэт-банкінга да іх усё часцей звяртаюцца пенсіянеры.
Як аказалася, гэта былі наведвальнікі адцзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Лунінецкі ТЦСАН”, якія ў нас асвоілі камп’ютарныя курсы. Такая цікавасць немаладых людзей парадавала супрацоўнікаў банка. Яны з задавальненнем згадзіліся дапамагчы ім авалодаць асновамі фінансавай адукаванасці. У дасціпнай форме пазнаёмілі прысутных з пластыкавымі картамі, расказалі як працуе банкамат, якія разлікі можна праводзіць пры дапамозе тэрміналаў. Не прамінулі таксама тэмы “Як аформіць завяшчальнае распараджэнне” і “Дэпазіт”.
Сустрэча прынесла свой плён. Сем пенсіянераў змаглі, не выходзячы з аддзялення, зарэгістравацца ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг” і атрымаць карту кодаў.