Особа
Простае жаночае шчасце
зведала ў сваім жыцці лунінчанка Ніна БРЭЗІНА. І заўсёды старалася дзяліцца ім з тымі, хто побач.
Дзе б ні працавала – паўсюль толькі добрыя водгукі і цёплыя словы. Невыпадкова, што больш за 20 год была занята ў дастаткова складанай структуры – сацыяльнай службе. З “Салона міласэрнасці” ТЦСАН пайшла на заслужаны адпачынак.
На святочным мерапрыемстве да Дня жанчын у ГДК Ніна Фёдараўна атрымала вышэйшую ўзнагароду раёна – Ганаровую грамату райвыканкама. А дома жанчыну чакалі віншаванні ад мужа, дзяцей і ўнукаў.