Папрацуем у суботу
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і рашэннем райвыканкама, 22 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік.
Прыняць удзел у ім можна як на працоўных месцах, так і на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезону.
Запланавана пасадзіць дрэвы на пустцы каля стаматалагічнай паліклінікі, прыбраць тэрыторыю лагера “Спадарожнік” і ўзбярэжжа возера Белае, зону адпачынку на Баханова, меліярацыйныя каналы да Віра ўздоўж чыгункі, па вуліцах Гогаля і Лугавая, навесці парадак на вуліцах Меліярацыйная, Трошына, Давыдава, Гомельская і іншых месцах.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў павінны забяспечыць актыўны ўдзел працоўных калектываў у суботніку. Аб выніках правядзення неабходна інфармаваць аддзел эканомікі райвыканкама да 12.00 22 красавіка і органы статыстыкі – у першы працоўны дзень пасля яго правядзення.
Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, неабходна пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама №3641000019140, ЦБП №119 філіяла №121 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, код 854, УНП 200161935.