Пераборлівы карась
Общество

Пераборлівы карась

зимний ловЗлавіць яго з-пад лёду – справа не з лёгкіх. І ўсё ж рыбаловы-аматары на практыцы даказваюць, што на многіх стаячых вадаёмах такі від рыбы, у параўнанні з іншымі карпавымі, працягвае харчавацца. І гэта нягледзячы на тое, што да наступлення сапраўднага веснавога цяпла – далёка.
Сапраўды, ці ж клюе карась? Аказваецца, яшчэ як. Лепш бярэцца ў слабапраточных азёрах, дзе багата воднай расліннасі, удосталь кіслароду і, зразумела, наяўнасць самой рыбы. А можа яшчэ і таму, што з восені не набрала патрэбнай колькасці тлушчу. Клёў карася часцей назіраецца ў саджалках і кар’ерах па тых жа аблюбаваных з лета зарасніках чароту, сярэдняй глыбіні ямінах. Найбольшы апетыт праяўляецца, калі пад лёд пачынае паступаць талая вада. Спрыяюць таму зацяжныя адлігі, ціхія дні з невялікім марозцам.
Прыкормліваць карася неабходна, хаця зімой гэта не дае такога эфекту, як улетку. Падыдзе любая прынада, прызначаная для лоўлі карпавых. Можна скарыстацца кашай з дробленай пшаніцы. Апускаць корм неабходна на працягу некалькіх дзён. І гэта дасць станоўчы вынік.
Галоўнае, чым карыстаюцца пры лоўлі, – найтанчэйшая лёска, невялікіх памераў паплавок, гібкія, вельмі адчувальныя кіўкі, кароткі павадок і маленькі кручок, мініяцюрная і лёгкая, але не вельмі яркая мармышка. Каб дагадзіць карасю, лепшай прынады, чым матыль, чарвяк, апарыш, – не знойдзеш. Можна прымяніць і “бутэрброды” з іх.
Калі ж карась “маўчыць”, паспрабуем у суседніх лунках паганяцца за судаком. Бляшня апускаецца пад лёд, настае цішыня. Некалькі праводак, нарэшце рэзкі рывок, падсечка, і дугой згінаецца ківок. І вось рыбіна паяўляецца ў лунцы, жвава трапешчацца. Атрымаецца выдатны па смакавых якасцях ЗАЛІЎНЫ СУДАК.
1 кг судака, 1 ст. лыжка жэлаціну, па 1 морквіне і цыбуліне, 2 яйкі, лаўровы ліст, духмяны перац, гваздзіка, соль.
Пачышчаную рыбу парэжце на кавалачкі, хвост і галаву заліце 2 літрамі вады. Дадайце пералічаныя вышэй інгрэдыенты, пасаліце па смаку і варыце 20 хвілін. У адвар пакладзіце кавалачкі судака, зварыўшы – разлажыце па талерках і пастаўце ў халадзільнік на 15 хвілін. Звараныя яйкі парэжце кружочкамі, булён працадзіце, дадайце для набухання жэлацін. Дастаньце рыбу з халадзільніка, упрыгожце варанымі яйкамі, морквай у форме зорачак. Судака заліце ахалоджаным булёнам і пакіньце ў халадзільніку для застывання.
Ледзь толькі з гаспадыняй прыступілі да гатавання любімай стравы, як на ганку паявілася суседка.
– Ты майго Іванку не бачыла, – пытаецца ў жонкі. – Ці мо і твой яшчэ не вярнуўся з рыбалкі.
Я ціха ўсміхаюся і тут жа прыгадваю анекдот, пачуты ад бывалага рыбалова.

ДЗЕ ЯГО НОСІЦЬ НЯЧЫСТАЯ?
У тэатры сямейная пара сустрэла сяброўку жонкі:
– Ты чаму тут адна? А дзе ж твой?
– Ды на рыбалцы дзесьці прападае… Але ж ён з табою паехаў! – прызадумаўшыся, звярнулася
да мужа сяброўкі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть