Пра камбікорм, прыпынак і вулічнае асвятленне
Общество

Пра камбікорм, прыпынак і вулічнае асвятленне

ситница

У дзелавой атмасферы прайшоў сельскі сход у Сітніцы.

Калі да прадстаўнікоў «Белтэлекама», бальніцы і РАНС у лю-дзей не ўзнікла пытанняў, то дырэктара філіяла “Мікашэвіцкае РГП” райспажыўтаварыства Аляксандра Дударгу яны доўга не жадалі адпускаць. Жыхары скар-дзіліся на высокі кошт некаторых тавараў у мясцовым магазіне ў параўнанні з тым жа аддзяленнем  паштовай сувязі. Як і на ўсе тавары, цана залежыць выключна  ад вытворцаў, а гандлёвае прадпрыемства працуе з дзясяткам розных партнёраў.

Не менш крытыкі выклікала знікненне з мясцовых вуліц так званага аўтамагазіна, паслугі якога карысталіся попытам у людзей сталага ўзросту і жыхароў ускраіны. Забарона звязана з тым, што ва ўладальнікаў прыватнага перасовачнага магазіна з Гомельскай вобласці выяўлены цэлы пакет сур’ёзных парушэнняў, у тым ліку – санітарна-гігіенічных правіл.

Па словах старшыні гарвыканкама Галіны Сыцэвіч і дырэктара рознічна-гандлёвага прадпрыемства Аляксандра Дударгі, не складзе вялікіх цяжкасцей пры неабходнасці арганізаваць аналагічную паслугу па дастаўцы ўсіх неабходных людзям тавараў па заявачным прынцыпе.

Прагучалі заўвагі і ў адрас Мікашэвіцкай ЖКГ, якую прадстаўляў намеснік дырэктара Анатоль Давыдовіч. Вяскоўцаў хваляваў недахоп кантэйнераў для цвёрдых бытавых адходаў, аварыйныя дрэвы на могілках і бадзячыя сабакі на вуліцах.

Ледзь паспяваў фіксаваць заяўкі і майстар электрасетак Іван Галавач. Праўда, усе яны датычылі вулічнага асвятлення і патрабуюць папярэдняга ўзгаднення з гарвыканкамам.

Шмат было пытанняў па набыцці маленькіх парасят. Усё падрабязна растлумачыла кіраўнік мікашэвіцкага ветэрынарнага ўчастка Валянціна Яцушкевіч.

Уважліва выслухалі вяскоўцы і адказ Галіны Сыцэвіч на просьбу паклапаціцца пра новы аўтобусны прыпынак.  Плануецца, што яго ўстановяць у другім квартале каля  магазіна райспажыўтаварыства.
А вось такія актуальныя пытанні, як выдзяленне зямельных участкаў пад пасадку бульбы і пашы для прыватных кароў, не было каму адрасаваць. Як і ў выпадку з вёскай Града, – прадстаўнікі дзяржпрад-прыемства «Сінкевіцкі» не прыехалі на сустрэчу…

Пасля завяршэння сходаў удзельнікі яшчэ доўга не разыходзіліся. Людзі актыўна абмяркоўвалі хвалюючыя іх тэмы, кансультаваліся ў прадстаўнікоў розных службаў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть