Общество
Права на жыллё
Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь кожны чалавек мае шэраг правоў. У іх ліку – на жыллё. Валянціна і Антон РАДЗЮКІ – шчаслівыя ўладальнікі сацыяльнай кватэры ў шасціпавярховым доме
па вуліцы Някрасава ў райцэнтры. Дзяўчына пасля заканчэння Пінскага медыцынскага каледжа працуе памочнікам урача ў Мікашэвіцкай паліклініцы, а яе муж – мулярам ПМК-7. Дарэчы, ва ўзвядзенні гэтага прыгажуна на Залессі таксама ёсць яго ўклад.